З Калядамі і Новым годам!
2018-12-29
Новы год – гэта працяг Старога, як і мы – працяг нашых бабуляў і дзядуляў. Мы маем гонар пазнаёміць вас з нашаю Бабусенькай: зборным вобразам тых выдатных сталых людзей, якім вы дапамагаеце. У сілу розных абставін яны засталіся сам-насам з цяжкімі хваробамі і адзінотай. Але вы зрабілі так, што ў іх жыцці нешта змянiлася да лепшага.Мы ўдзячныя ўсім вам – нашым членам, работнікам, валанцёрам, усім добрым людзям – за дапамогу!
Дапамагаць іншым – гэта мудрасць. А мудрасці шмат не бывае. З Калядамі і Новым годам!Ваш Беларускі Чырвоны Крыж і Медыка-сацыяльная служба Чырвонага Крыжа «Дапамога»
Ідэя: Юлія Ляшкевіч Мастак-аніматар: Юлія РудзіцкаяЮлія Рудзіцкая
Рэжысёр анімацыйнага кіно
Сярод праектаў – анімацыйная гісторыя Беларусі “Будзьма беларусамі”, кліп “Тры Янгалы” для этна-трыё “Троіца”, ілюстраваная кніжка “Народныя казкі для дзетак” сумесна з Unicef і інш. Яе анімацыйныя фільмы прымалі ўдзел і адзначаны ўзнагародамі на шматлікіх кінафестывалях у Еўропе, ЗША, Азіі, Аўстраліі. Апошні анімацыйны фільм “And The Moon Stands Still” (2017г.) атрымаў шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прыз як Найлепшы Анімацыйны фільм у нацыянальным конкурсе “Лістапада”. Чалец Беларускага Саюза Дызайнераў.